26 лiстапада 2024, aўторак, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінцук Вячорка: Літоўская юстыцыя па-свойму пасьлядоўная

Вінцук Вячорка: Літоўская юстыцыя па-свойму пасьлядоўная

Атрымліваецца, што лiтоўскі суд можа не зважаць на супольныя рашэньні Эўрапейскага Зьвязу, заўважае палітык.

Сябра арганізацыйнага камітэту «Беларускага Руху», былы старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка пракаментаваў сайту charter97.org рашэнне Вільнюскага акруговага адміністрацыйнага суда размарозіць рахункі беларускага алігарха Уладзіміра Пефціева.

«Калі Уладзімір Пефціеў у 2011 годзе трапіў пад санкцыі Эўразьвязу, ён зьвярнуўся ў адвакацкую кантору Lawin, каб яе адвакаты ад імя Пефціева судзіліся за скасаваньне санкцыяў. Lawin – структура ўплывовая, можна сказаць – кузьня кадраў. Прыкладам, там з 2004 па 2011 год працаваў Вітас Васіляўскас . У 2009 годзе ён узначальваў перадвыбарчую прэзыдэнцкую кампанію Далі Грыбаўскайце, а цяпер ён старшыня Банку Літвы. Ня ведаю, ці гэтым разам інтарэсы Пефціева бараніла менавіта LAWIN, але адвакатаў ён сабе падбірае ўплывовых», - сказаў Вінцук Вячорка.

«Наагул літоўская юстыцыя рэгулярна зазначаецца ў беларускіх праблемах. Калі ў Літву паступіў запыт зь Менску аб выдачы банкаўскіх зьвестак Алеся Бяляцкага (а фактычна аб рахунках праваабарончага прызначэньня), людзі ў міністэрстве юстыцыі Літвы дзейнічалі пасьлядоўна. Банкі не хацелі выдаваць тыя зьвесткі, але настойлівая кіраўнічка дэпартамэнту міністэрства прымусіла іх зрабіць гэта праз суд. І Бяляцкі цяпер у турме», - адзначыў грамадскі дзяяч.

«Але ня думаю, што рашэньне суду размарозіць рахункі Пефціева варта называць перамогай апошняга ў справе «Пефціеў супраць Літвы». Пазоў быў пададзены да міністэрства замежных справаў і да службы расьсьледаваньняў фінансавых злачынстваў. МЗС Літвы, паводле сёньняшніх публікацыяў, разглядае магчымасьць абскардзіць пастанову суду», - распавёў Вінцук Вячорка.

«Атрымліваецца, што юстыцыя Літвы можа не зважаць на супольныя рашэньні Эўрапейскага Зьвязу. Прынамсі ў гэтай справе», - заўважае палітык.

Нагадаем, як паведамлялі літоўскія СМІ, Вільнюскі акруговы адміністратыўны суд учора задаволіў скаргу «гаманца» Лукашэнкі Уладзіміра Пефціева і трох кампаній, якімі ён кіруе, у датычынні да міністэрства замежных спраў Літвы і Службы расследванняў фінансавых злачынстваў і прыняў рашэнне разблакаваць сродкі, выдзеленыя фірме Lawin, у якасці аплаты адвакатаў Пефціева. Літоўская юрыдычная кампанія прадстаўляе інтарэсы алігарха ў чатырох пазовах, пададзеных ім супраць Савета ЕЗ у мінулым годзе. У іх Пефціеў патрабуе адмяніць санкцыі, уведзеныя супраць яго і яго кампаній.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках