26 лiстапада 2024, aўторак, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За перапіску з Аўтуховічам - на «размову» у КДБ

5
За перапіску з Аўтуховічам - на «размову» у КДБ

Жыхар Ваўкавыска сцвярджае, што мясцовыя супрацоўнікі КДБ рэгулярна запрашаюць яго на «размовы».

У рэдакцыю «Нашай Нiвы» звярнуўся жыхар Ваўкавыска Аляксандр Сезень. Ён перапісваецца з палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам.

Аляксандр сцвярджае, што апошнія два яго лісты да палітвязня не дайшлі. А 21 жніўня яму нібыта патэлефанаваў супрацоўнік КДБ і запрасіў на «размову». Калі ён адмовіўся, то патэлефанаваў іншы супрацоўнік і таксама прапанаваў сустрэцца.

На сустрэчу кадэбіст прыехаў на ўласным аўто. Па словах Аляксандра, яны размаўлялі пра яго паездку за мяжу, а таксама пра перапіску з Аўтуховічам.

Аляксандр кажа, што з боку мясцовых супрацоўнікаў КДБ гэта не першая спроба завязаць з ім кантакт. Першая падобная сустрэча, паводле яго слоў, адбылася некалькі гадоў таму, калі ён у судзе аспрэчваў сваё звальненьне з прадпрыемства «Беллакт».

«Мне няма пра што з імі размаўляць. Калі нешта маюць да мяне, то няхай афармляюць адпаведныя дакументы і запрашаюць на размовы афіцыйна», - скардзіцца на КДБ Аляксандр Сезень.

Аляксандр кажа, што мае інваліднасць і на сёння з'яўляецца беспрацоўным.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках