27 лiстапада 2024, Серада, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў папрасіў не істэрыць

25
Лаўроў папрасіў не істэрыць

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заклікае не ўчыняць істэрыкі вакол працэсу па справе Pussy Riot.

«Нагадаю тым, хто спрабуе прадставіць справу такім чынам, што быццам у нас суд прымаў рашэнне не незалежна, што напярэдадні абвяшчэння вердыкта і прэзідэнт РФ выступіў за тое, каб праявілі паслабленне да гэтых дзяўчат, аналагічную пазіцыю заняло і кіраўніцтва РПЦ. У любым выпадку судовыя працэдуры ніхто не адмяняў, ёсць магчымасць апеляцыі, давайце не будзем рабіць нейкіх хуткаспелых высноў і тым больш учыняць нейкія істэрыкі», - заявіў Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі па выніках перамоў са сваім фінскім калегам Эркі Туаміоя, перадае «Інтэрфакс».

Так ён адрэагаваў на просьбу пракаментаваць выказванні аб тым, што прысуд па справе быў неадпаведным здзейсненаму ўдзельніцамі Pussy Riot учынку.

Пры гэтым С.Лаўроў нагадаў, што ў шэрагу еўрапейскіх краін існуюць устаноўленыя законам санкцыі за блюзьнерства ў храмах.

«Гаворачы аб тым, суразмерна або несуразмерна гэтае пакаранне, я магу толькі кіравацца фактычным бокам справы. У Германіі за святатацтва і блюзьнерства ў храмах прадугледжана да 3 гадоў пазбаўлення волі, у Францыі - 2 гады, у Аўстрыі - паўгода, у Фінляндыі, наколькі мне вядома, за блюзьнерства ў храмах 2 гады прадугледжана», - адзначыў ён.

Кіраўнік расейскага МЗС удакладніў, што нядаўна ў Ізраілі да двух гадоў зняволення быў асуджаны мужчына, які прынёс адсечаную свіную галаву на Храмавую гару.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках