Мядзведзі-дэсантнікі запатрабавалі вызваліць палітвязняў (Фота)
8- 2.08.2012, 13:15
Моладзевы рух «Zмена» правёў акцыю салідарнасці ў Дзень дэсантніка.
Мядзведзяў-дэсантнікаў выставілі побач з фантанам каля Опернага тэатра з плакатамі, якія заклікаюць вызваліць арыштаваных фатографа Сурапіна, рыэлтара Башарымава, а таксама палітвязня дэсантніка Эдуарда Лобава, паведамляе прэс-служба «Гавары праўду».
Акрамя гэтага, мішкі-дэсантнікі заклікалі да ігнору «выбараў».