27 лiстапада 2024, Серада, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Пракапенка абвясціў галадоўку ў турме

19
Палітвязень Пракапенка абвясціў галадоўку ў турме

З 15 жніўня Арцём Пракапенка знаходзіцца ў штрафным ізалятары.

У пятніцу бацька палітвязня Анатоль Пракапенка з адвакатам наведалі папраўчую калонію № 15 у Магілёве, дзе Арцём адбывае 7-гадовае пакаранне. Кіраўніцтва калоніі паведаміла адвакату, што яшчэ 8 жніўня Арцём абвясціў галадоўку, а 15 жніўня яго змясцілі ў ШЫЗА.

На думку маці Арцёма Пракапенкі, яе сына хочуць ізаляваць у калоніі, паведамляе «Радыё Свабода».

Раней палітвязню забаранілі атаварвацца нават на 100 тысяч (як злоснаму парушальніку, яму скарацілі так званую «атаварку» з 500 тысяч да 100 тысяч). Яго хацелі перавесці на працу ў першую змену (а працуе Арцём памочнікам маляра), і тады ён застаўся б без абеду, бо Пракапенка - вегетарыянец, і замест турэмнага абеду сам гатуе сабе кашу - залівае кіпенем паўфабрыкат.

Лісты палітвязень атрымлівае толькі ад бацькоў, уся астатняя карэспандэнцыя да яго не даходзіць. Маці Ігара Аліневіча пасылала Пракапенке віншавальныя паштоўкі з Вялікаднем і з днём нараджэння, але яны вярнуліся назад.

Бацькі Пракапенкі разам з адвакатам плануюць наведаць Арцёма 22 жніўня, калі ён павінен выйсці з ШЫЗА.

Арцём Пракапенка быў асуджаны на 7 гадоў па абвінавачванні ў падпале дзвярэй будынка КДБ у Бабруйску. Пакаранне ён адбывае ў Магілёўскай калоніі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках