27 лiстапада 2024, Серада, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: «Я - злосны парушальнік!»

32
Алесь Бяляцкі: «Я - злосны парушальнік!»

Праваабаронцу караюць за вынас кавалка хлеба са сталовай.

Яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня зняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі ў лісце да калегі Валянціна Стэфановіча па-прароцку напісаў: «Здаецца, што спагнанні, якія я атрымаў у калоніі - не апошнія». Новыя весці з Бабруйска, дзе адбывае пакаранне Алесь, цалкам пацвердзілі словы праваабаронцы, паведамляе ПЦ «Вясна».

Так, у лісце ад 5 жніўня да Валянціна Стэфановіча ён паведамляе аб чарговых спагнаннях, накладзеных адміністрацыяй папраўчай калоніі № 2.

Алесь піша: «Так атрымліваецца, што я працягваю парушаць «Правілы паводзінаў асуджаных». Вось, на мінулым тыдні на мяне склалі акт і пакаралі пазбаўленнем чарговай перадачы, а вось сёння, [5 жніўня] запісалі, значыць заўтра будзе хутчэй за ўсё складзены акт за вынас прадуктаў са сталовай (нёс сваю скібку хлеба з вячэры). А мінулае пакаранне было за занавешванне спальнага месца. І тое, і іншае з'яўляецца парушэннем Правілаў, так што ідэальнага зняволенага з мяне не атрымліваецца...»

На самой справе, прыведзеныя Бяляцкім падставы для вынясення спагнанняў не з'яўляюцца ў папраўчых калоніях з'явай экстраардынарнай. Напрыклад, дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Андрэй Бандарэнка згадвае, што ў час яго зняволення ў Бабруйскай калоніі многія з асуджаных выносілі хлеб з сталовай. І нікога гэта не хвалявала. Аднак калі справа датычыцца Алеся Бяляцкага - тут проста відавочна прадузятае стаўленне кіраўніцтва калоніі і спроба маральнага і псіхалагічнага ціску на палітвязня.

На працягу гэтага года Алесю Бяляцкаму былі вынесеныя тры спагнання, што паўплывала на абмежаванне ў сустрэчы (адны суткі замест трох), на памяншэнне аб'ёму прадуктовай перадачы з 30 да 15 кг. Акрамя таго праваабаронцу адмянілі дадатковыя 5 кг гародніны і садавіны на летні перыяд. Зараз праваабаронцу пазбавілі чарговы прадуктовай перадачы.

Сам Алесь імкнецца мужна пераносіць гэтыя выпрабаванні і нават жартаваць у такой няпростай сітуацыі. Яскравы прыклад таму - яго шарж, зроблены на таварным цэтліку тых самых рукавіц, пакаваннем якіх праваабаронца займаецца ў калоніі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках