27 лiстапада 2024, Серада, 13:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч чакае сваёй «чаргі» ў карцар

8
Статкевіч чакае сваёй «чаргі» ў карцар

Каб трапіць у карцар, у магілёўскай турме № 4 трэба дачакацца «чаргі».

Пра гэта паведаміў Мікалай Статкевіч сваёй жонцы падчас званка, піша statkevich.org.

Учора раніцай кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч патэлефанаваў сваёй жонцы Марыне Адамовіч з турмы. «Гэта - чацвёрты званок за апошнія паўгода», - паведаміла жанчына.

«Мікалай сказаў, што пакуль знаходзіцца ў камеры ШЫЗА, як звычайна, бо не вызвалены карцар, у якім ён павінен адбываць 10 сутак, заняты. Ён прасіў мяне не хвалявацца за яго, нічога новага для яго тут няма, не першы раз. Як заўсёды, быў бадзёры, упэўнены ў сабе. Яшчэ ўспомніў пра прашэнне і папрасіў у мяне прабачэння...», - пераказала Марына словы мужа.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках