27 лiстапада 2024, Серада, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка дагэтуль не падпісаў закон «Аб амністыі»

26
Лукашэнка дагэтуль не падпісаў закон «Аб амністыі»

Яго адміністрацыя раіць зняволеным пачакаць яшчэ дзень-два.

Краіна адсвяткавала Дзень незалежнасці, але выходзіць на волю па амністыі-2012 вязні так і не пачалі. Нягледзячы на тое, што цяперашняя амністыя была прымеркавана менавіта да гэтага свята, перадае «Еврорадио».

«Сёння мы павінны абмеркаваць праблемы амністыі, якая будзе прымеркавана да Дня незалежнасці, - заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях амністыі 12 чэрвеня. - Многія з людзей, і перадусім тыя, хто знаходзяцца ў месцах не гэтак аддаленых, з надзеяй чакаюць адпаведнага заканадаўчага акта».

І запатрабаваў, каб праект закона быў падрыхтаваны і адобрэны «дэпутатамі» і «сенатарамі» як мага хутчэй. У «парламент» праект закона быў накіраваны ўжо 15 чэрвеня, і 27 чэрвеня народныя «выбраннікі» прынялі яго адразу ў двух чытаннях.

На наступны пасля святкавання 3 ліпеня дзень у Дэпартаменце выканання пакаранняў паведамілі, што падпісанага Лукашэнкам закона «Аб амністыі» яны не бачылі, і таму ніхто з магчымых амніставаных на волю не выйшаў.

Напрыклад, у 2010 году праводзілі падвойную амністыю з прычыны 65-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прымяркоўвалі гэту падзею да Дня перамогі і Дня незалежнасці. У першым выпадку закон набыў моц 5 траўня, у другім - 1 ліпеня.

Паводле словаў прэс-сакратара Лукашэнкі Паўла Лёгкага, цяперашняя затрымка не звязана ні з якімі знешнімі фактарамі - выконваюцца ўсе патрэбныя тэхнічныя працэдуры.

«Тут чыста тэхналагічны момант. Кожны закон праходзіць пэўныя працэдуры. Спачатку - чытанні ў «палаце прадстаўнікоў», потым закон паступае ў «раду Рэспублікі». Зараз працэдуры, якія павінен прайсці закон, завяршаюцца: закон знаходзіцца ў адміністрацыі і рыхтуецца Лукашэнку на подпіс», - кажа Павел Лёгкі.

На пытанне, а як жа тыя, хто знаходзіцца ў месцах не гэтак аддаленых і з надзеяй чакаюць адпаведнага заканадаўчага акта, прэс-сакратар беларускага кіраўніка прапануе пачакаць «адзін-два дні»:

«Тут ужо адзін-два дні ... Натуральна, я разумею тых людзей ... Для іх кожны дзень выключна важны, але ёсць тэхнічная працэдура і мы чакаем, што ў бліжэйшыя дні гэта ўсё будзе завершана».

Такім чынам, закон проста «завіс» у адміністрацыі Лукашэнкі, а не быў, напрыклад, вернуты ў «парламент» для занясення змен.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках