27 лiстапада 2024, Серада, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-шэф нямецкай паліцыі перарваў кантакты з Менскам толькі 2 гады таму

6
Экс-шэф нямецкай паліцыі перарваў кантакты з Менскам толькі 2 гады таму

Маціас Зегер назваў «поўным бязладдзем» абвінавачванні ў сувязях з афіцыйным Менскам.

Па словах Зегера, якія прыводзіць Der Tagesspiegel, як шэф паліцыі ён кантактаваў з беларускімі памежнікамі. «Размова ішла перш за ўсё аб пытаннях аховы мяжы», - падкрэсліў экс-шэф паліцыі, адзначыўшы, што ўсе кантакты былі санкцыянаваныя Міністэрствам унутраных спраў. Кантакты, паводле яго слоў, былі перарваныя каля двух гадоў таму, калі Беларусь «усё больш і больш стала скачвацца да дыктатуры», піша БелаПАН.

Раней нямецкія СМІ паведамілі, што прычынамі адстаўкі Зеегера з'явіліся ўнутраныя канфлікты ў паліцыі і сувязі з беларускімі чыноўнікамі. Яго праціўнікі заявілі, што разам з функцыянерамі з Беларусі той наведваў сауну, а беларускія праваахоўнікі пераймалі нямецкі вопыт працы на масавых мерапрыемствах.

Кіраўніцтва нямецкай паліцыі неаднаразова наведвала Менск. У прыватнасці, у сярэдзіне студзеня 2010 года адбыўся візіт дэлегацыі на чале з віцэ-прэзідэнтам Федэральнага ведамства крымінальнай паліцыі Юргенам Штокам. Шток наведаў Акадэмію МУС, дзе абмеркаваў пытанні супрацоўніцтва ў сферы падрыхтоўкі кадраў. У жніўні 2009 года адбыўся пяцідзённы візіт Маціаса Зегера ў Менск, дзе ён сустрэўся з кіраўніком Дзяржаўнага памежнага камітэта Ігарам Рачкоўскім.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках