27 лiстапада 2024, Серада, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца ў Нацбанку: Рыхтуецца новая дэвальвацыя

132
Крыніца ў Нацбанку: Рыхтуецца новая дэвальвацыя

Адзін з верагодных сцэнараў прадугледжвае давядзенне курсу рубля да 15 тысяч за даляр.

Як паведаміла "Белорусскому партизану" крыніца ў Нацбанку, на днях адбылася закрытая нарада, падчас якой абмяркоўваліся наступствы павышэння сярэдняй зарплаты да 500 даляраў. Асноўным яе вынікам было прыняцце рашэння аб правядзенні новай дэвальвацыі.

Па дадзеных Нацбанка, патрабаванне «зверху» падняць сярэдні заробак на 50% абыдзецца казне ў 11,8 млрд. даляраў толькі ў гэтым годзе. Акрамя таго з чэрвеня няўхільна павялічваецца попыт на валюту.

У якасці асноўнай меры кантролю над сітуацыяй на пасяджэнні разглядалася пытанне замарозкі ўкладаў і абмежавання па зняццю наяўнасці ў банкаматах. Па дадзеных крыніцы, гэтыя меры плануецца прыняць ужо ў кастрычніку бягучага года. Таксама разглядалася пытанне правядзення ў агляднай будучыні новай дэвальвацыі нацыянальнай валюты. Адзін з верагодных сцэнараў прадугледжвае давядзенне курсу рубля да 15 тысяч рублёў за даляр. Аптымальная стаўка вызначаная ў раёне 12 тысяч за даляр.

У якасці абгрунтавання правядзення новай дэвальвацыі прапануюць паведамляць насельніцтву, што дэвальвацыя спрыяльна адбіваецца на экспарце прадукцыі, дазваляе мець пазітыўнае сальда плацежнага балансу і пагашаць знешнія пазыкі.

Па словах крыніцы, адзін чыноўнік з Адміністрацыі таксама ўнёс прапанову запусціць «вутку», што нібыта дэвальвацыю справакавалі замежныя кампаніі з мэтай скупкі за бясцэнак беларускіх прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 132

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках