27 лiстапада 2024, Серада, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За кантакты з Бяляцкім зняволеных садзяць у ШЫЗА

11
За кантакты з Бяляцкім зняволеных садзяць у ШЫЗА

Пра гэта паведаміў адзін з былых зняволеных калоніі ў Бабруйску.

Вызвалены з бабруйскай калоніі сказаў, што адміністрацыя карае за размовы з Алесем Бяляцкім і праявы сімпатыі да яго. Зняволеных могуць перавесці ў іншы атрад ці пазбавіць палёгак. Свае дзеянні адміністрацыя калоніі тлумачыць тым, што ў атрадзе ёсць Бяляцкі, які не хоча каяцца, перадае «Радыё Свабода».

Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 гады турмы ў лістападзе мінулага года. Яго прызналі вінным у няўплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на яго рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць.

Нагодай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Еўразвяза, ЗША і міжнародня праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязнем, а прысуд яму – палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад улад Беларусі вызваліць праваабаронцу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках