27 лiстапада 2024, Серада, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік паліцыі Германіі звольнены за кантакты з беларускімі ўладамі

70
Кіраўнік паліцыі Германіі звольнены за кантакты з беларускімі ўладамі

Міністр унутраных спраў ФРГ адправіў у адстаўку кіраўніцтва федэральнай паліцыі.

Пра гэта паведамляе нямецкая газета Tagesspiegel са спасылкай на крыніцы ў паліцыі (пераклад - charter97.org). Па непацверджанай яшчэ афіцыйна інфармацыі, міністр унутраных спраў Германіі Ханс-Петэр Фрыдрых адхіліў ад пасад кіраўнікоў федэральнай паліцыі краіны. Звольненыя кіраўнік ведамства Матыяс Зeгер і абодва яго намесніка. Матыяс Зегер займаў пасаду кіраўніка федэральнай паліцыі ФРГ з сакавіка 2008 года.

Эксперты называюць сярод асноўных прычын адстаўкі ўнутраныя канфлікты ў кіраўніцтве федэральнай паліцыі і сувязі Зеегера з беларускімі ўладамі. Яшчэ ў чэрвені газета Bild пісала, што многія афіцэры не ўхваляюць кантактаў з беларускай міліцыяй.

Афіцыйны прадстаўнік федэральнай паліцыі даваць каментары адмовіўся.

Пераемнікам Зегера на пасадзе кіраўніка федэральнай паліцыі стане Дытэр Раман, які ў цяперашні час кіруе аддзелам МУС Германіі па барацьбе з тэрарызмам.

Зегер раней наведваў Беларусь, дзе сустракаўся з прадстаўнікамі ўлад. Беларускі спецназ таксама праходзіў трэніроўкі ў Германіі. Падобны «абмен вопытам» абмяркоўваўся і ў Бундэстагу. У снежні 2011 года кіраўнік фракцыі левых у нямецкім Бундэстагу Грэгар Гізі звярнуўся да федэральнага ўраду краіны з просьбай удакладніць, ці вялося супрацоўніцтва паміж спецпадраздзяленнямі нямецкай паліцыі і беларускім АМАПам па абмене вопытам у падаўленні масавых акцый пратэсту.

Нямецкія левыя спасылаліся на інфармацыю, распаўсюджаную афіцыйнымі і недзяржаўнымі СМІ. Гаворка ў публікацыях ішла аб прапанове МУС Германіі беларускім калегам вясной 2009 пераняць іх вопыт забеспячэння бяспекі падчас масавых мерапрыемстваў. Для гэтага 23-24 красавіка 2009 года з рабочым візітам у Беларусь прыязджала цэлая дэлегацыя МУС Германіі.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках