27 лiстапада 2024, Серада, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Сурапін: «Жыве беларуская незалежная журналістыка!»

16
Антон Сурапін: «Жыве беларуская незалежная журналістыка!»

Маці журналіста атрымала ад яго ліст.

Пасланне, датаванае 22-м ліпеня, прыйшло сёння бацькам у Слуцк, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Антон дзякуе за атрыманую перадачу, перадае прывітанне ўсім сваякам, а таксама журналістам-фатографам, «з якімі лётае па рэпартажах». «І смайлік намаляваны, - кажа маці журналіста. - Там вельмі шмат прозвішчаў, я ўсё не пералічу...»

Асобна ў лісце Антона прыпісана: «Усім сябрам БАЖ: «Жыве беларуская незалежная журналістыка».

Нагадаем, як ужо паведамляў сайт charter97.org, раніцай 4 ліпеня шведскі лёгкі самалёт скінуў над Беларуссю плюшавых мядзведзяў з лозунгамі ў падтрымку дэмакратыі. У сваю чаргу Мінабароны Беларусі заявіла, што парушэнняў паветранай прасторы краіны не было, а выкладзеныя ў інтэрнэце ролікі, якія даказваюць зваротнае, назвала фальсіфікацыяй.

Антон Сурапін быў адным з першых, хто апублікаваў фота плюшавых мядзведзяў у інтэрнэце. Маладога чалавека затрымалі раніцай 13 ліпеня пасля ператрусу ў яго кватэры і змясцілі ў СІЗА КДБ. Ён падазраецца ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы.

Фотажурналісту пагражае да 7 гадоў турмы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках