27 лiстапада 2024, Серада, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Башарымаву прад'явілі абвінавачванне, Сурапіну - пакуль не

93
Башарымаву прад'явілі абвінавачванне, Сурапіну - пакуль не

Сёння скончыўся 10-дзённы тэрмін затрымання Антона Сурапіна, аднак на волю ён не выйшаў.

Абвінавачванне яму пакуль не прад'яўлена. З удзелам затрыманага журналіста сёння праводзіліся працэсуальныя дзеянні. Ён пакінуты ў турме для працягу разбору. Гэта ўся інфармацыя, якую змагла паведаміць адвакат Антона Сурапіна пасля наведвання КДБ, інфармуе прэс-служба БАЖ.

Затрыманы журналіст перадаў прывітанне ўсім, хто яго падтрымлівае. Антону Сурапіну вядома аб тым рэзанансе, які выклікаў яго арышт.

Сурапін быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 13 ліпеня. Ён падазраецца ў «дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы Рэспублікі Беларусь». Па гэтай жа справе 6 ліпеня спецслужбы затрымалі сталічнага рыэлтара Сяргея Башарымава. 16 ліпеня яму было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 371 КК «Незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь».

Сяргею Башарымаву пагражае суровае пакаранне - ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамляў сайт charter97.org, 4 ліпеня шведскае рэкламнае агенцтва Studio Total паведаміла на сваім сайце аб тым, што правяло акцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Шведы на лёгкаматорным самалёце праляцелі ад літоўскай мяжы да Менска і бесперашкодна вярнуліся. Над ускраінай беларускай сталіцы, а таксама над мястэчкам Івянец Валожынскага раёна Менскай вобласці шведскія лётчыкі скінулі 876 плюшавых мішак з прывязанымі да іх улёткамі ў абарону свабоды прэсы ў Беларусі.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках