27 лiстапада 2024, Серада, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сурапіна канфіскавалі нават мадэм і зарадныя прыстасаванні

16
У Сурапіна канфіскавалі нават мадэм і зарадныя прыстасаванні

Маці арыштаванага фатографа зачытала журналістам спіс канфіскаваных рэчаў сына.

Ноутбук, тры мабільных тэлефона (маці кажа, што адзін з апаратаў належаў гаспадару кватэры), штодзённік і два нататніка, фотаапарат Canon (бацькі купілі яго Антону год таму), 3G-мадэм, а таксама карты памяці, зарадныя прыстасаванні, некалькі DVD і СD . Гэта спіс рэчаў, канфіскаваных у 20-гадовага студэнта журфака Антона Сурапіна падчас ператрусу 13 ліпеня.

Маці затрыманага журналіста зачытала прэс-службе ГА «БАЖ» пералік канфіскаваных рэчаў з пратаколу, складзенага 13 ліпеня пасля ператрусу ў яе сына. Згодна з пратаколам, ператрус пачаўся ў 10:30 і скончыўся ў 11.15.

Пад дакументам стаіць подпіс Антона, а таксама двух панятых і шасці следчых, якія праводзілі ператрус.

Нагадаем, Сурапін абвінавачваецца ў «дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы». Яго затрымалі ў пятніцу 13 ліпеня, больш чым праз тыдзень пасля акцыі шведаў. Ён быў адным з першых, хто апублікаваў фота з «мядзведжым дэсантам». Перад затрыманнем дома ў Сурапіна супрацоўнікі КДБ правялі ператрус.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках