27 лiстапада 2024, Серада, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт абароны журналістаў патрабуе вызваліць Сурапіна

5
Камітэт абароны журналістаў патрабуе вызваліць Сурапіна

Арганізацыя заклікае таксама зняць абвінавачванні, вылучаныя супраць журналіста.

Антон Сурапін кінуты ў турму за публікацыю фатаграфій плюшавых мядзведзяў, скінутых са шведскага самалёта 4 ліпеня ў Івянцы і на ўскраіне Менска. Яму пагражае сем гадоў турмы па абвінавачванні ў «саўдзеле ў незаконным перасячэнні мяжы», нагадвае Камітэт абароны журналістаў (пераклад - charter97.org).

«Беларускія спецслужбы перажываюць з-за таго, што плюшавыя медзведзяняты нелегальна перасеклі мяжу? Было б складана захаваць сур'ёзны выраз твару, калі чуеш такія недарэчныя абвінавачванні, калі б не той факт, што Антон Сурапін зараз знаходзіцца ў турме. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна вызваліць журналіста і зняць гэтыя бессэнсоўныя абвінавачванні, вылучаныя супраць яго», - заявіла дырэктар праграм арганізацыі па Еўропе і Сярэдняй Азіі Ніна Агнянава.

Камітэт абароны журналістаў звяртае ўвагу на тое, што арганізатары «мядзведжага дэсанта» - рэкламнае агенцтва Studio Total - заявілі аб тым, што грамадзяне Беларусі не прымалі ўдзелу ў яго падрыхтоўцы і правядзенні.

Антон Сурапін быў адным з першых беларускіх журналістаў, якія паведамілі пра акцыю. Ён апублікаваў на сваім сайце фатаграфіі медзведзянятаў, якія даслаў яму ананімны фатограф.

Хоць акцыя дэсанта шырока асвятлялася ў сродках масавай інфармацыі, беларускія ўлады да апошняга часу адмаўляліся прызнаваць факт перасячэння мяжы шведскім самалётам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках