27 лiстапада 2024, Серада, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Бастунец: Сурапіну пагражае да 7 гадоў

21
Андрэй Бастунец: Сурапіну пагражае да 7 гадоў

3 частка артыкула 371 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

20-гадовы фатограф Антон Сурапін, які размясціў на сваім сайце Belarusian News Photos фатаграфіі плюшавых мядзведзяў, скінутых са шведскага самалёта над Івянцом і Менскам 4 ліпеня, падазраецца ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы. Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Пра гэта БелаПАН паведаміў Андрэй Бастунец, намеснік старшыні РГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», у якой знаходзіцца Сурапін.

Нагадаем, Антон Сурапін, студэнт Інстытута журналістыкі БДУ, першым выклаў у інтэрнэце фатаграфіі скінутых з самалёта плюшавых медзведзянятаў, дасланыя яму невядомым па электроннай пошце. Акцыя шведаў была праведзена з мэтай падтрымаць свабоду слова ў Беларусі.

13 ліпеня ў менскай кватэры, дзе жыў Сурапін, прайшоў ператрус, пасля чаго ён быў затрыманы на трое сутак для высвятлення яго дачынення да раскідання плюшавых мядзведзяў з борта шведскага самалёта - пра гэта маці Антона паведамілі ў Камітэце дзяржбяспекі.

Трое сутак з моманту затрымання фатографа скончыліся 16 ліпеня, аднак Антона не выпусцілі. Як паведаміў Бастунец, тэрмін утрымання пад вартай Сурапіна падоўжаны да 10 сутак.

«Як паведаміў дзяжурны адвакат, першы допыт Сурапіна адбыўся ў панядзелак, 16 ліпеня, у той час як затрымалі яго 13-га. Усе выходныя ён правёў у следчым ізалятары КДБ. Антон падазраецца ў дапамаганні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 371 Крымінальнага кодэкса Беларусі (наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай асоб)», - распавёў Бастунец.

3 частка артыкула 371 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці.

Бастунец паведаміў, што раніцай 17 ліпеня бацькі Антона нанялі яму адваката, а таксама збіраюць рэчы для перадачы ў СІЗА.

Варта адзначыць, што афіцыйны Менск спачатку адмаўляў факт парушэння замежным самалётам паветранай прасторы Беларусі. Пасля гэтага арганізатары акцыі, прадстаўнікі шведскай піяр-кампаніі Studio Total, размясцілі ў інтэрнэце відэазапіс свайго палёту над Беларуссю.

Гэтая гісторыя атрымала шырокі грамадскі рэзананс і дала падставу сумнявацца ў баяздольнасці беларускай СПА. У цяперашні час камісія пры Лукашэнке праводзіць праверку ўсіх злучэнняў і воінскіх часцей Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках