27 лiстапада 2024, Серада, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Сурапіна: КДБ вырашыць да 16 гадзін, адпусціць Антона ці не

13
Маці Сурапіна: КДБ вырашыць да 16 гадзін, адпусціць Антона ці не

Фатографа затрымалі 13 ліпеня і правяраюць на дачыненне да інцыдэнту са шведскімі медзведзянятамі.

Нагадаем, менавіта Антон першым размясціў на сваім сайце bnp.by фота з плюшавымі мядзведзямі, да якіх былі прымацаваны парашуты і лозунгі з заклікамі да свабоды слова ў Беларусі, перадае «Еўрарадыё».

Раніцай 13 ліпеня да яго прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Яны правялі ператрус, пасля чаго тэлефон Антона перастаў адказваць. Толькі позна ўвечары сябар Антона Сурапіна напісаў у сваім Твітары, што следчы патэлефанаваў маці хлопца і паведаміў, што той затрыманы на 72 гадзіны для правядзення праверкі.

Як паведаміла маці Сурапіна (яна сёння прыехала ў сталіцу са Слуцка), застанецца Антон за кратамі ці выйдзе на волю, стане вядома сёння ў 16 гадзін:

«Мы толькі выйшлі з КДБ. Яны сказалі, што не ў 10:30 сканчаецца іх тэрмін, а ў 16 гадзін. Следчы, які вядзе яго справу, вырашыць, выпускаюць яго, ці ён будзе далей пад следствам».

Нагадаем, першая інфармацыя, а таксама фота і відэа аб нелегальным палёце шведскага самалёта над Беларуссю і «дэсанце» плюшавых мядзведзяў з'явілася 4 ліпеня. Пазней у інтэрнэце было апублікавана поўнае відэа палёту. Афіцыйны Менск адмаўляе факт парушэння беларускай мяжы і называе відэа-і фотаматэрыялы сфабрыкаванымі «у фоташопе».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках