«Мядзведжы дэсант». Поўнае відэа палёту
168- 13.07.2012, 9:07
У Інтэрнэце выкладзена паўтарагадзіннае відэа палёту шведскага самалёта ў Беларусь.
Шведскае PR-агенцтва Studio Total апублікавала яшчэ два відэароліка, якія зняты падчас палёту 4 ліпеня. Здымка пачынаецца з моманту мантажу відэакамеры на самалёце і сканчаецца на падлёце да Менска. На 48 хвіліне першага відэароліка захаваны момант перасячэння дзяржаўнай мяжы Беларусі, на 21 хвіліне другога відэароліка - кадры палёту над Івянцом.
Як паведамляў сайт charter97.org, раніцай 4 ліпеня шведскае выданне The Local паведаміла, што грамадзяне гэтай краіны скінулі на Менск амаль тысячу цацак са словамі падтрымкі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі. Самалёт вылецеў з тэрыторыі Літвы і перасёк мяжу Беларусі ў раёне Дзевянішак. Плюшавыя мішкі з лозунгамі ў падтрымку свабоды слова ў нашай краіне былі скінутыя над Івянцом і над заходняй ускраінай Менска.
Мінабароны Беларусі да гэтага часу абвяргае інфармацыю аб парушэнні паветранай мяжы краіны.