27 лiстапада 2024, Серада, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латушка: «Мяне трасе ад «Еўрабачання»

35
Латушка: «Мяне трасе ад «Еўрабачання»

Прадстаўніка на «Еўрабачанне» збіраюцца адбіраць праз «Славянскі базар».

У Міністэрстве культуры абмяркоўваюць магчымасць схемы, згодна з якой прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні» будзе пераможца конкурсу маладых выканаўцаў у Віцебску, піша «Народная воля».

Праўда, гэтая прапанова знаходзіцца на стадыі абмеркавання і да прыняцця канчатковага рашэння яшчэ вельмі далёка. Між тым, міністр культуры Павел Латушка заўважыў, што агульны ўзровень выканаўцаў павінен быць больш высокім.

Акрамя таго, чыноўнік жартам заявіў, што яго ўжо «трасе ад адной згадкі пра «Еўрабачанне». Як вядома, у кожным жарце ёсць доля праўды. Латушка атрымаў строгую вымову пасля скандала з нацыянальным адборачным турам «ЕўраФэст».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках