27 лiстапада 2024, Серада, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукоў клічуць працаваць у рэгіёны даяркамі і цяслярамі за $118

47
Менчукоў клічуць працаваць у рэгіёны даяркамі і цяслярамі за $118

Беларусаў, якія не могуць знайсці працу ў гарадах, клічуць у рэгіёны.

Як паведамляе БелТА, на новае месца жыхарства і працы за паўгода перасяліліся амаль 200 сем'яў. Лідзіруюць Менская і Віцебская вобласці. А вось з Менска ў гэтым годзе ў рэгіёны з'ехала 6 сямейных пар. Сталіца ў плане прапаганды магчымасцяў пераезду пакуль недапрацоўвае.

Якія вакансіі прапануюць зараз у рэгіёнах? Мяркуючы па базе дадзеных на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, найбольш запатрабаваная пасада - аператар машыннага даення. Заробак залежыць ад гаспадаркі, якая запрашае суіскальнікаў. Напрыклад, у ПСУП «Кончыцы-Агра» (Пінскі раён), даярам і даяркам гатовы плаціць 2 млн, а ў СВК «Узыходзячая Зара» Кобрынскага раёна - на мільён больш. КУСГП «Э/б ім. Шмырова» (Віцебскі раён) не настолькі багатае. Аператарам машыннага даення «свеціць» 1 млн і службовая кватэра. Такія мінімальныя зарплаты прапануюць і некаторыя іншыя СВК. Цікава, на каго разлічаны такія вакансіі?

Кіроўцам у калгасах прапаноўваюць зарплаты ад 1,3 да 3,2 млн. Трактарыстам - крыху больш: у філіяле «Лакнея» Капыльскага раёна рэальна зарабіць 3,5 млн. Можна ўладкавацца і жывёлаводам (вакансій хапае). Адкрытае акцыянернае таварыства «Айчына» (Пружанскі раён), напрыклад, абавязваецца плаціць такому спецыялісту 2,3 млн рублёў у месяц.

Самыя прыстойныя вакансіі - у Магілёўскай вобласці. У СВК «Сож-Агра» (Мсціслаўскі раён) цясляр 5 разрада будзе атрымліваць 3,5 млн рублёў, у СВК «Мазалоўскі» - амаль 4 млн. Муляру 5 разрада гэта ж прадпрыемства гатова плаціць 3,7 млн.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках