27 лiстапада 2024, Серада, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі

46
Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі

Беларускі кіраўнік 9 ліпеня падпісаў закон «Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы».

Тэкст адпаведнага нарматыўнага прававога акта зарэгістраваны 10 ліпеня ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, паведамляе БелТА.

Як паведамлялася, дакумент прадугледжвае, што за здзяйсненне злачынстваў, якія не адносяцца да цяжкіх, будуць амніставаныя непаўналетнія; цяжарныя жанчыны; жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў; асобы пенсійнага ўзросту; інваліды 1-й і 2-й групы; хворыя актыўнымі формамі туберкулёзу, аднесеных да 1-й, 2-й, 5-й «А» або 5-й «Б» груп дыспансэрнага ўлiку; анкалагічныя хворыя 2-й, 3-й і 4-й клiнiчных груп; ВІЧ- інфікаваныя з 3-й (прэ-СНІД) і 4-й (СНІД) стадыямі захворвання па клінічнай класіфікацыі СААЗ; ветэраны баявых дзеянняў і іншыя.

Таксама прадугледжваецца вызваленне ад пакарання асуджаных за крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, прысваенне або растрату, крадзяжы шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі, за злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Але пры гэтым на дзень уступлення ў сілу закона яны павінны адбыць не менш за адну чвэрць прызначанага тэрміну.

Акрамя таго, могуць быць вызваленыя асобы, у якіх на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненнi амнiстыi да заканчэння тэрмiну пакарання застаецца менш аднаго года і іншыя.

Пры гэтым, як і раней, не падлягаюць амністыі асобы (у тым ліку і тыя, якія падпадаюць пад катэгорыі, названыя ў іншых артыкулах законапраекта), якія асуджаныя за здзяйсненне злачынстваў, якія прадстаўляюць вялікую грамадскую небяспеку. У тым ліку гэта злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва, супраць дзяржавы, супраць жыцця і здароўя, супраць палавой недатыкальнасці. Амніставаны не будуць і тыя, у дачыненні да каго ўжывалася амністыя або памілаванне ў перыяд з 2005 па 2012 год; на тых, хто на дзень уступлення прысуду ў сілу не кампенсаваў эканамічны ўрон за зробленае (акрамя льготнай катэгорыі); тых, чыё пакаранне ў выглядзе смяротнага пакарання было заменена пажыццёвым заключэннем і інш. Амністыя не закране злосна парушаючых парадак у папраўчых установах, а таксама тых людзей, якія дапусцілі асабліва небяспечны рэцыдыў злачынстваў.

У цэлым чакаецца, што амністыя закране каля 7,6 тыс. чалавек. Каля 2 тыс. з іх плануецца вызваліць непасрэдна з месцаў пазбаўлення волі. Усяго ў Беларусі знаходзіцца каля 37 тыс. зняволеных.

На думку экспертаў і праваабаронцаў, ніхто з беларускіх палітычных зняволеных не падпадае пад умовы гэтай амністыі і вызвалены не будзе.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках