27 лiстапада 2024, Серада, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багданкевіч: Паніка ў Расеі можа перакінуцца на Беларусь

139
Багданкевіч: Паніка ў Расеі можа перакінуцца на Беларусь

Падзенне коштаў на нафту пацягнула рэзкае падзенне курсу расейскага рубля.

Ці могуць гэтыя два фактары паўплываць на эканамічную і фінансавую сітуацыю ў Беларусі, эканоміка якой залежыць ад расейскай?

Гэтае пытанне сайт ucpb.org задаў экс-кіраўніку Нацбанка Беларусі Станіславу Багданкевічу.

- Я думаю, што глабальнага ўплыву на сітуацыю ў Беларусі ўсё гэта не акажа, - лічыць Станіслаў Багданкевіч. - Справа ў тым, што ў Расеі ёсць вялікія рэзервы. На сустрэчы Мядзведзева з кіраўніком Цэнтрабанка прагучала, што 200 млн. даляраў вылучана дзеля падтрымання курсу расейскага рубля ў адносінах да рэзервных валют, і што рубель будуць спрабаваць стабілізаваць.

Паслабленне іхняга рубля сур'ёзнага ўплыву на нас не акажа. Аднак ўскосны ўплыў можа быць. Калі ў Расеі пачнецца паніка, і людзі кінуцца абменьваць расейскія рублі на даляры, то гэта можа перакінуцца і на нашае насельніцтва. Але глабальнага пагаршэння не будзе. У нас ёсць свая нацыянальная валюта. Пакуль што знешні гандаль збалансаваны. І я не бачу, што ў нас могуць раптам узнікнуць нейкія абвальны праблемы.

Напісаць каментар 139

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках