27 лiстапада 2024, Серада, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова папярэджвае аб новым вітку інфляцыі

111
Ермакова папярэджвае аб новым вітку інфляцыі

У Нацыянальным банку асцерагаюцца чарговага скачка інфляцыі.

Ён можа адбыцца ў сувязі з планаваным з 1 жніўня і ў кастрычніку павелічэннем тарыфнай стаўкі. Пра гэта заявіла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.

«Натуральна, ёсць асцярогі. Чым больш з'яўляецца грошай у абароце і калі гэтыя грошы не будзе куды ўкласці, не будуць прапанаваныя тавары, паслугі, у першую чаргу айчыннай вытворчасці, то гэтыя грошы могуць стварыць умовы для інфляцыі і дадатковы попыт на валюту», - канстатавала Ермакова.

Таму, па ейных словах, «нашая задача - вытворцаў і кіраўнікоў, Нацыянальнага банка - усімі спосабамі, формамі і метадамі знайсці, як гэтыя грошы забраць». «Дзеля гэтага павінная быць высокая стаўка па ўкладах насельніцтва і тады зніжэнне стаўкі рэфінансавання ўжо не ўкладваецца ў гэтыя планы. Стаўка рэфінансавання гэта як індыкатар кошту грошай і па ўкладах, і па крэдытах», - адзначыла старшыня праўлення Нацбанка.

Але самае галоўнае, як заявіла Ермакова, каб гэтыя грошы не проста былі ўкладзеныя ва ўклады, а каб яны былі ўкладзены ў тавары і паслугі, якія вырабіць айчынная эканоміка, паведамляе БелаПАН.

«У Нацыянальнага банка метад стрымлівання інфляцыі - гэта высокія адсоткавыя стаўкі, дзеля таго каб не развівалася яшчэ дадатковае крэдытаванне», - сказала Ермакова.

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках