27 лiстапада 2024, Серада, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік міністра фінансаў РФ: Рост растваральнікаў з Беларусі насцярожвае

12
Намеснік міністра фінансаў РФ: Рост растваральнікаў з Беларусі насцярожвае

Расея занепакоеная рэзкім ростам экспарту арганічных растваральнікаў з Беларусі.

РФ асцерагаецца, што пад гэтым прыкрыццём экспартуюцца нафтапрадукты, і ў цяперашні час прымае меры па разуменні сітуацыі, паведаміў намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Шаталаў на падатковай канферэнцыі, арганізаванай Асацыяцыяй еўрапейскага бізнесу, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Мы сутыкнуліся з тым, што з Беларусі ў некалькі разоў вырас на знешні рынак экспарт арганічных растваральнікаў. Мы асцерагаемся, што гэты тавар - прыкрыццё, не выключана, што пад выглядам растваральнікаў экспартуюцца нафтапрадукты», - сказаў ён.

Намеснік міністра адзначыў, што Расея спрабуе прыняць меры ў сувязі з гэтай сітуацыяй, «будзем дамаўляцца з Беларуссю».

Ён растлумачыў, што Мытны саюз «спарадзіў» шэраг праблем у сувязі з тым, што «адсутнічае экспарт з адной дзяржавы ў іншую, таму немагчыма спаганяць, у прыватнасці, экспартную пошліну на нафту і нафтапрадукты». Па словах С.Шаталава, з-за гэтага расейскі бюджэт губляе сур'ёзныя прыбыткі, «гаворка ідзе пра шматлікія мільярды даляраў». Аднак, адзначыў ён, існуе кампенсацыйны механізм, які прадугледжвае, што Беларусь пры экспарце нафты і нафтапрадуктаў са сваёй тэрыторыі спаганяе экспартную пошліну па расейскіх стаўках і пералічвае яе ў расейскі бюджэт. «Гэта часткова павінна кампенсаваць нашыя страты», - сказаў С. Шаталаў, адзначыўшы ў той жа час, што ў сувязі з гэтым рэзка ўзрослы экспарт арганічных растваральнікаў насцярожвае.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках