27 лiстапада 2024, Серада, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паляціць у Кіеў аддаваць даўгі?

22
Лукашэнка паляціць у Кіеў аддаваць даўгі?

(абноўлена) Пасля вяртання з Лацінскай Амерыкі беларускі кіраўнік збіраецца наведаць Украіну.

Аляксандр Лукашэнка, як мяркуецца, наведае Кіеў з працоўным візітам 1 ліпеня.

«Будзе ў нас візіт першага чысла кіраўніка дзяржавы, будзе сустрэча з Віктарам Януковічам», - паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Кіеве амбасадар Беларусі Валянцін Вялічка, перадае «Інтэрфакс».

Між тым, як паведамляе afn.by са спасылкай на блізкую да МЗС РБ інфармаваную крыніцу, працоўны візіт Лукашэнкі пройдзе з 30 чэрвеня па 2 ліпеня.

Па словах суразмоўцы, першапачаткова Украіна запрасіла Лукашэнка толькі на фінал Еўра-2012, але ў выніку прыйшлося рыхтаваць праграму трохдзённага візіту. Ён адзначыў, што асноўнымі праблемнымі пытаннямі двухбаковага супрацоўніцтва, якія бакі маюць намер абмеркаваць у ходзе гэтага візіту, з'яўляюцца абмен ратыфікацыйнымі граматамі па Дамове аб дзяржаўнай мяжы, распрацоўка беларускім бокам размешчаных на стыку тэрыторый дзвюх краін радовішчаў карысных выкапняў, якія з боку Украіны размешчаныя ў прыродаахоўных зонах і нацыянальных парках.

Яшчэ адна праблема, якую Украіна спадзяецца вырашыць у ходзе візіту Лукашэнкі, - пагашэнне доўгу за арэнду нафтаправода Адэса-Броды.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках