27 лiстапада 2024, Серада, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі выпусцяць - столькі пасадзяць

9
Колькі выпусцяць - столькі пасадзяць

Міністр унутраных спраў здзівіў «дэпутатаў», паведаміўшы, што ніякай эканоміі сродкаў амністыя не дае.

Заўтра, 27 чэрвеня, «палата прадстаўнікоў» разгледзіць праект закона аб амністыі. Дакладчыкам па гэтым пытанні Аляксандр Лукашэнка вызначыў міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, піша «Народная воля».

Нагадаем, што праект закона аб амністыі паступіў у «палату прадстаўнікоў» 15 чэрвеня. Памілаванне шэрагу катэгорый зняволеных прымеркаванае да Дня незалежнасці, які ў Беларусі святкуецца 3 ліпеня.

Паводле папярэдніх разлікаў, з устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы мяркуецца вызваліць каля 2880 чалавек, а 7900 асуджаным будзе скарочаны тэрмін пакарання. У той жа час МУС настойвае, што ніякай эканоміі дзяржаўных сродкаў амністыя не дае.

«Велічыня выдаткаў рэспубліканскага бюджэту ў выніку прагназуемага вызвалення з выпраўленчых устаноў 2880 чалавек не зменіцца за кошт асоб, якія ізноў паступаюць для адбыцця крымінальнага пакарання», - напісаў у фінансава-эканамічным абгрунтаванні да праекту закона міністр Ігар Шуневіч. (Добра хоць «не пацягне вылучэння дадатковых сродкаў з рэспубліканскага бюджэту», пра што таксама гаворыцца ў фінансава-эканамічным абгрунтаванні.) У кулуарах «дэпутаты» пасмейваюцца над дзіўнай логікай міністра. Аднак невядома, ці адважацца яны заўтра задаваць свае пытанні ўслых.

Нагадаем, што па папярэдняй інфармацыі, праект закона аб амністыі падрыхтаваны такім чынам, што палітвязні, хутчэй за ўсё, вызваленыя не будуць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках