27 лiстапада 2024, Серада, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Малчанава пакінулі ў турме

2
Палітвязня Малчанава пакінулі ў турме

Менскі абласны суд пакінуў прысуд Аляксандру Малчанаву без зменаў.

Пра гэта паведаміла БелаПАН каардынатарка грамадзянскай ініцыятывы «За волю» Ганна Шапуцька.

Паводле яе, 26 чэрвеня ў Менаблсудзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі Малчанава на прысуд, вынесены яму 9 красавіка Жодзінскім гарадскім судом.

«На жаль, сенсацыі не адбылося. Нягледзячы на тое, што ў Аляксандра нядаўна памерла маці, і ў яго дома застаўся бацька-інвалід, суд пакінуў прысуд у сіле. Як сталася, пры разглядзе касацыйнай скаргі суддзі ўпершыню пачулі, што ў Малчанава памерла маці. Аднак на рашэнне суда гэта не паўплывала», - сказала Шапуцька.

Як паведаміла Шапуцька, адвакат Малчанава з-за хваробы ў суд не з'явіўся. На судовым паседаэнні таксама не было самога Малчанава і ягонага прадстаўніка.

Малчанаў прымаў удзел у акцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня 2010 года. Быў затрыманы 6 студзеня 2011 года ў сябе дома ў Барысаве. Абвінавачваўся ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў абразе дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

2 сакавіка 2011 года суддзя Фрунзенскага суду Менска Тацяна Чаркас за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 года асудзіла Малчанава на тры гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён адбываў пакаранне ў калоніі № 15 Магілёва, але 14 верасня 2011 года быў вызвалены згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні.

9 красавіка Малчанаў асуджаны Жодзінскім гарадскім судом на паўтара гады калоніі строгага рэжыму. Ён абвінавачваўся па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзёж, здзейснены паўторна, або групай асоб, або з пранікненнем у жыллё). Нібыта ён разам з сябрам Арцёмам Ігнацікавым скраў металалом з тэрыторыі жодзінскага кавальскага завода цяжкіх штамповак.

Варта адзначыць, што адміністрацыя СІЗА Жодзіна адмовілася адпусціць Малчанава на пахаванне маці, якая памерла 9 чэрвеня ад каранарнай недастатковасці. Тэлеграму аб смерці маці адміністрацыя СІЗА перадала Малчанаву толькі 13 чэрвеня, перад ягонай сустрэчай з адвакатам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках