27 лiстапада 2024, Серада, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія журналісты абураныя арыштам Пачобута

Беларускія журналісты абураныя арыштам Пачобута

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказвае пратэст у сувязі з чарговым узбуджэннем крымінальнай справы ў дачыненні да гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута.

Крымінальны пераслед за крытыку Лукашэнкі недапушчальны і не можа разглядацца без палітычнага падтэксту. Ён пагаршае і без таго ненармальную прававую і палітычную сітуацыю, якая склалася ў краіне напярэдадні «парламенцкіх выбараў», паведамляе прэс-служба БАЖ.

Пазбаўленне волі за выказванне меркавання не адказвае мінімальным юрыдычным стандартам і супярэчыць міжнародна-прававым абавязальніутвам Рэспублікі Беларусь.

ГА «БАЖ» патрабуе:

- Неадкладна вызваліць А.Пачобута, змяніўшы ужытую да яго меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай;

- Спыніць крымінальны пераслед журналіста;

- Выключыць практыку прымянення Крымінальнага кодэкса ў мэтах абмежавання свабоды выказвання думкі ў краіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках