27 лiстапада 2024, Серада, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Спадзявацца на амністыю - дурасць і пастка

29
Мікалай Статкевіч: Спадзявацца на амністыю - дурасць і пастка

1 чэрвеня ў магілёўскай турме № 4 адбылося кароткатэрміновае спатканне экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча з бацькам і жонкай.

Двухгадзінныя зносіны праходзілі праз падвойнае шкло па тэлефоне. Па словах Адамовіч, Статкевіч «выглядае нармальна». «Ён абсалютна не змяніўся псіхалагічна. Як заўсёды бадзёры, нават, напэўна, стаў шырэйшы у плячох, бо шмат займаецца спортам. Вывучае ангельскую мову», - распавяла Марына Адамовіч БелаПАН.

Яна таксама паведаміла, што ў сярэдзіне ліпеня можа быць перагледжаны рэжым утрымання Статкевіча са строгага на звычайны. «Аднак з пачатку мая да яго ізноў сталі прыдзірацца, вынеслі папярэджанне. Таму ўзнікаюць сумневы ў станоўчым выніку», - адзначыла жонка палітыка.

Адамовіч таксама распавяла, што адрывіста атрымалася пагаварыць і аб палітычнай сітуацыі. «Ягоная пазіцыя не змянілася, яна засталася такой жа, якой была ў дасланых раней лістах. Па словах Мікалая, апазіцыя блытае байкот у выбарах з няўдзелам у іх. Байкот можа адбыцца толькі тады, калі вынікі выбараў будуць прызнаныя неадбытымі. У сённяшняй беларускай сітуацыі гэта немагчыма. Таму ўвесь час трэба ставіць ўлады перад выбарам: пачынаць мяняцца ці працягваць брутальныя дзеянні, што значыць памяншэнне так неабходных ім эканамічных уліванняў», - сказала жонка Статкевіча.

Паводле яе, Статкевіч раіў не баяцца «фракцыі генерала Зайцава» (старшыні КДБ. - БелаПАН.), юо як яна хутка сябе дыскрэдытуе. «Таксама ён прасіў перадаць сваім сябрам, калегам, знаёмым, што ўхіляцца ад барацьбы нельга. Калі ж па нейкіх прычынах актыўна змагацца не атрымліваецца, то трэба хаця б не перашкаджаць дзейнічаць іншым», - сказала Адамовіч.

Статкевіч параіў жонцы быць гатовай да любога развіцця сітуацыі. «Ён лічыць, што спадзявацца на амністыю - дурасць і пастка», - падкрэсліла Адамовіч.

Яна таксама паведаміла, што лісты да Статкевіча, як правіла, не даходзяць, а калі яны былі адпраўленыя заказным спосабам, то іх прыносяць пустымі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках