27 лiстапада 2024, Серада, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўныя хваляванні ў Віцебску

73
Працоўныя хваляванні ў Віцебску

Сёння ў Віцебску страйкавалі працаўнікі домабудаўнічага камбіната.

Паводле змеаў, унесеных у калектыўную дамову у мінулым годзе, на прадпрыемстве павінныя выплачваць заробак у апошні дзень месяца, а не 25-га чысла, як было раней. Па словах працаўнікоў, гэтыя змены былі зробленыя без іхняй згоды.

Аднак 31 мая заробак так і не выплацілі, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Каля 7 гадзін раніцы 1 чэрвеня каля 100 працаўнікоў сабраліся каля ўваходу ў арматурны цэх і заявілі, што не пачнуць працаваць, пакуль не атрымаюць грошы.

Спачатку з імі сустрэўся намеснік генеральнага дырэктара па прамысловай вытворчасці Мікалай Мачыха, а пазней пад'ехаў намеснік генеральнага дырэктара па эканамічнай дзейнасці Аляксей Гапоненка.

Вырашыць канфлікт атрымалася толькі цвёрдым абяцаннем выплаціць заробкі ў гэты ж дзень. Па словах кіраўніцтва, праца прадпрыемства аднавілася прыкладна ў 9:30. Працаўнікі кажуць, што яны пачалі працаваць толькі пасля абеду.

Грошы пералічылі на карткі працаўнікоў сёння каля 11:40. Чаму заработная плата на заводзе буйнапанэльнага домабудавання не была выплачаная ў належныя тэрміны, высветліць не атрымалася, бо намеснік генеральнага дырэктара па эканамічнай дзейнасці Аляксей Гапоненка на тэлефанаванні не адказвае. Журналіста, які хацеў пагаварыць з працаўнікамі, у цэх не пусцілі.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках