26 лiстапада 2024, aўторак, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім алігархам санкцыі Еўразвяза не перашкода?

10
Беларускім алігархам санкцыі Еўразвяза не перашкода?

«Кашалькі» Лукашэнкі толькі багацеюць.

За месяц, які прайшоў з моманту ўвядзення Еўразвязам санкцый супраць галаўных кампаній двух беларускіх алігархаў «Трайпла» Юрыя Чыжа і «Юнівест-М» Анатоля Тэрнаўскага, яны толькі палепшылі свае пазіцыі ў рэйтынгу найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў беларускай сталіцы, піша «Заўтра тваёй краіны».

Па выніках студзеня-красавіка 2012 года кампанія «Трайпл» - трэцяя ў топ-10 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Менска (пасля «Белтрансгазу» і «Лукойл-Беларусь»), а «Юнівест-М» - пятая. У той жа час у рэйтынгу найбуйнейшых сталічных падаткаплацельшчыкаў па выніках студзеня-сакавіка «Трайпл» быў чацвёртым, а «Юнівест» - сёмым.

Еўрапейскія санкцыі ў дачыненні да Юрыя Чыжа, Анатоля Тэрнаўскага і шэрагу іх кампаній афіцыйна ўступілі ў сілу з 23 сакавіка 2012 года. Мінулы часавы прамежак, вядома, занадта кароткі, каб судзіць, наколькі эфектыўныя дзеянні ўладаў Еўразвяза ў дачыненні да так званых «кашалькоў Лукашэнкі». Але на дадзеным этапе, мяркуючы па станоўчай дынаміцы ў рэйтынгу падаткаплацельшчыкаў, гэтыя бізнесмэны і іхнія кампаніі адчуваюць сябе ўпэўнена.

Юрый Чыж за мінулы месяц паспеў заявіць аб двух буйных праектах, якія не маюць дачынення да Еўразвяза. Адзін з іх - гэта стварэнне сумеснага прадпрыемства па зборцы БелАЗаў у Кемераўскай вобласці, другі - будаўніцтва зборачнага прадпрыемства трактароў Менскага трактарнага завода ў Пакістане. Акрамя таго, у бізнесмэна велізарны пакет замоваў на будаўніцтва аб'ектаў ўнутры краіны, а таксама «нафтавая аддушына» у выглядзе ўкраінскага рынку нафтапрадуктаў.

Не варта забывацца, што санкцыі Еўразвяза закранулі не ўсі нафтавыя бізнесы, якія звязваюць з Юрыем Чыжом. Напрыклад, сярод найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Менска за студзень-красавік на чацвёртай пазіцыі значыцца ТДА «Белнафтагаз», якое апынулася па-за «чорным спісам» еўрапейскіх чыноўнікаў.

Пад'ём ў рэйтынгу «Юнівест» Анатоля Тэрнаўскага можа быць звязаны з павелічэлымі аб'ёмамі працы па пастаўках сыравіны расейскай нафтавай кампаніяй «Раснафта».

Па выніках першага квартала 2012 «Раснафта» стала найбуйнейшым пастаўшчыком нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Кампанія не мае даччынай структуры ў Беларусі. На працягу некалькіх гадоў яна супрацоўнічала менавіта з групай «Юнівест», падкантрольнай былым менеджэрам «Слаўнафты».

Па выніках 2011 ні «Трайпл», ні «Юнівест» не ўваходзілі ў топ-10 найбуйнейшых менскіх падаткаплацельшчыкаў. Іх рух уверх пачаўся са студзеня 2012 года, калі расейскія кампаніі аднавілі пастаўкі ў Беларусь сырой нафты на давальніцкіх умовах.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках