27 лiстапада 2024, Серада, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскіх амбасадараў запрасілі паслухаць дыктатара

20
Еўрапейскіх амбасадараў запрасілі паслухаць дыктатара

Кіраўніца прадстаўніцтва Еўразвяза ў Беларусі Майра Мора і амбасадары краін ЕЗ запрошаныя на афіцыйныя мерапрыемствы з удзелам Аляксандра Лукашэнка 8 і 9 мая.

Як паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве ЕЗ, Майра Мора атрымала запрашэнне на 8 мая ў «парламент», дзе Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланнем да беларускага народа і «нацыянальнага схода», і на афіцыйнае святкаванне Дня Перамогі 9 мая.

У сваю чаргу прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных паведаміў, што на афіцыйныя мерапрыемствы 8 і 9 мая запрошаныя ўсе амбасадары краін Еўразвяза і кіраўнік амбасады ЗША.

Варта адзначыць, што ў мінулым годзе амбасадары краін ЕЗ і ЗША не прысутнічалі на афіцыйным святкаванні 9 мая ў сувязі з тым, што іх туды не запрасілі. Дыпламаты ўсклалі кветкі да манумента Перамогі 10 мая. МЗС Беларусі тады адмовіўся каментаваць сітуацыю.

Гэта будзе першае з'яўленне на публіцы амбасадараў ЕЗ пасля іх вяртання ў Менск. У канцы лютага - пачатку сакавіка яны пакінулі Беларусь пасля таго, як беларускія ўлады 28 лютага рэкамендавалі кіраўнікам прадстаўніцтва ЕЗ і амбасады Польшчы выехаць з Беларусі для кансультацый са сваім кіраўніцтвам. Прычынай такіх дзеянняў беларускага боку стала рашэнне Рады міністраў ЕЗ пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі. У знак салідарнасці са сваімі калегамі ў канцы лютага - пачатку сакавіка з Беларусі з'ехалі ўсе амбасадары краін Еўразвяза.

Еўрапейскія амбасадары вярнуліся ў Менск у сярэдзіне красавіка. Да гэтага часу з месцаў зняволення былі вызваленыя 2 палітвязняў - экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і ягоная давераная асоба Зміцер Бандарэнка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках