27 лiстапада 2024, Серада, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламентар: Які ЧС ў краіне, дзе катуюць у турмах?

5
Еўрапарламентар: Які ЧС ў краіне, дзе катуюць у турмах?

Еўрапарламентар ад Германіі Манфрэд Вэбэр заклікаў МФХ адмяніць рашэнне аб правядзенні хакейнага чэмпіянату ў Менску.

«У сувязі з пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі я заклікаю Міжнародную федэрацыю хакея перагледзець сваё рашэнне аб правядзенні Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Беларусі. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі рэгулярна выяўляюць парушэнні правоў чалавека ў краіне. Катаванні, неабгрунтаваныя абмежаванні свабоды слова, несправядлівыя судовыя прысуды, смяротныя пакаранні - толькі некаторыя з іх.

Я лічу, што будзе няправільным выкарыстанне апошняй дыктатурай Еўропы такой падзеі дзеля сваёй прапаганды. Нельга даваць ёй магчымасць выкарыстоўваць фанатаў хакея ў сваіх мэтах. Чэмпіянат павінен быць толькі спартовай падзеяй. Пакуль Лукашэнка гуляе не па правілах, з ім нельга гуляць наогул!», - гаворыцца ў заяве (пераклад - charter97.org) еўрадэпутата.

Раней Манфрэд Вэбэр браў шэфства над беларускім палітвязнем Зміцерам Новікам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках