27 лiстапада 2024, Серада, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Дземідзенка: Пры затрыманні нас брутальна збівалі (Відэа)

17
Мікалай Дземідзенка: Пры затрыманні нас брутальна збівалі (Відэа)

Мікалай Дземідзенка, які зараз знаходзіцца ў лякарні, распавёў пра тое, як праходзіла ягонае затрыманне.

«Пры затрыманні нас павалілі на падлогу і брутальна збівалі, асабліва дасталося Раману Васільеву», - сказаў ён у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

- У суботу быў збіты актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Молчан. Ён выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам у падтрымку Каваленкі. Як растлумачыць такую жорсткасць міліцыянтаў?

- Гэта не першае збіццё. Я ведаю, што наш актывіст Раман Пратасевіч у той час, калі мы былі на сутках, таксама быў збіты за бел-чырвона-белы сцяг. Гэта пазіцыя ўладаў - яны не проста арыштоўваюць, а збіваюць, таму што бел-чырвона-белы сцяг, відавочна, іх нервуе.

- Тое, што яны збіваюць - гэта з-за таго, што загад такі атрымалі, або ад асабістай ўсёдазволенасці?

- Назіраецца асабістая ўсёдазволенасць, асабліва ў дачыненні да моладзевых актывістаў, таму што ў краіне няма ніякага прагрэсу ў плане мінімальнай лібералізацыі, улада не саступае, ідзе жорсткая канфрантацыя паміж Захадам і Беларуссю, такая ж жорсткая канфрантацыя ідзе паміж палітычнымі апанентамі.

Нагадаем, 15 мая намесніка старшыні «Маладога Фронту» Мікалая Дземідзенку суд Цэнтральнага раёна прысудзіў да 10 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за «дробнае хуліганства».

За дзень да гэтага міліцыянты ўварваліся ў кватэру да актывістаў «Маладога фронту», збілі, а потым даставілі маладых людзей у аддзяленне ўнутраных спраў Фрунзенскага раёна. Разам з Мікалаем былі затрыманыя актывісты Зміцер Крамянецкі і Раман Васільеў.

У ноч з 21 на 22 мая Міколу Дземідзенку з ЦІП на Акрэсціна павезлі пад канвоем у 9-ю лякарню.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках