27 лiстапада 2024, Серада, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЧС па хакеі пройдзе ў апошняй дыктатуры Еўропы

160
ЧС па хакеі пройдзе ў апошняй дыктатуры Еўропы

Кангрэс МФХ на паседжанні ў Хельсінкі 18 мая зацвердзіў Менск месцам правядзення ЧС у 2014 годзе.

Чэмпіянат плануецца правесці 9 - 25 мая ў Менску, паведамляе сайт МФХ.

Заклікі аб неабходнасці пазбавіць Беларусь права на правядзенне ЧС-2014 пачалі з'яўляцца неўзабаве пасля падзей 19 снежня 2010 года, калі ў Менску быў жорстка разагнаны мітынг нязгодных з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў і арыштаваныя сотні актывістаў апазіцыі, у тым ліку большасць апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.

У лютым гэтага года шведскія СМІ паведамілі, што на майскім паседжанні кангрэса месца правядзення ЧС-2014 можа быць перагледжанае.

З заклікам перанесці месца правядзення спаборніцтваў выступіў Еўрапарламент, а еўрадэпутаты Марэк Мігальскі (Польшча) і знакаміты ў мінулым славацкі хакеіст, сябар Залы хакейнай славы Петэр Шцясны арганізавалі інтэрнэт-акцыі па зборы подпісаў за адмену чэмпіянату ў Беларусі.

Аб неабходнасці пазбавіць Беларусь чэмпіянату свету неаднаразова заяўляў і міністр спорту Фінляндыі Паава Архінмякі.

У пачатку гэтага тыдня 28 амерыканскіх кангрэсменаў заклікалі прэзідэнта IIHF Рэнэ Фазэля не праводзіць ЧС-2014 у Менску. У іх лісце адзначаецца: хоць палітвязні Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка вызваленыя, многія іншыя апазіцыянеры працягваюць заставацца ў турмах, а актывісты грамадзянскай супольнасці па-ранейшаму падвяргаюцца арыштам і запалохванням.

«Рэпрэсіўны клімат у Беларусі прымушае ўсумніцца ў дабрабыце, бяспецы і свабодзе перамяшчэння для спартоўцаў, афіцыйных асоб, гледачоў і сродкаў масавай інфармацыі і з'яўляецца сур'ёзнай прычынай для сумневаў у тым, што чэмпіянат можа праводзіцца ў Менску ў 2014 годзе», - сказана ў лісце.

Амерыканскія кангрэсмены заклікалі кожнага сябра IIHF запатрабаваць ад уладаў Беларусі вызвалення палітвязняў, каб не пазбавіцца права прымаць у сябе чэмпіянат.

У адказ на падобныя заклікі прэзідэнт IIHF неаднаразова заяўляў, што першынство пройдзе ў Менску.

Месца правядзення чэмпіянату свету па хакеі змянялася толькі аднойчы: пасля таго як у 1968 годзе Савецкі Саюз акупаваў Чэхаславакію, вясновы чэмпіянат свету 1969 года, які планаваўся ў Празе, быў перанесены ў Стакгольм.

Напісаць каментар 160

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках