27 лiстапада 2024, Серада, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргея Каваленку пакінулі ў турме

6
Сяргея Каваленку пакінулі ў турме

18 красавіка Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу на рашэнне Першамайскага райсуду, які прысудзіў Сяргею Каваленку 2 гады калоніі.

Ля суда была затрыманая жонка Сяргея Алена Каваленка разам з актывісткай «Еўрапейскай Беларусі» Аленай Семенчукова і стрыечным братам Сяргея, якія рабілі на асфальце надпіс «Свабоду Сяргею Каваленку!», перадае «Радыё Свабода». На жонку палітвязня, як стала пазней вядома, склалі пратакол.

Актывіст КХП БНФ Юрась Беленькі распавёў, што ў залу суда не пусцілі маці Сяргея Каваленкі. Зала быў запоўненая міліцыянтамі ў цывільным. Апроч іх прысутнічалі бацька Каваленкі, а таксама Юрась Беленькі і Алесь Чахольскі. Суд адхіліў хадайніцтва аб дастаўцы на працэс Сяргея Каваленкі.

У перапынку бацька Сяргея Каваленкі заявіў пракурору, што Сяргей важыць 45 кілаграмаў, паказаў фотаздымак і сказаў: «Паглядзіце, у яго рукі як запалкі. Ці ёсць у вас сумленне?» Пракурор і прысутныя ў зале маўчалі.

Адвакаты аргументавана паказалі незаконнасць прысуду. Пракурор заявіў, што нібыта «быў намер». Пасля нарады суд абвясціў сваё рашэнне. Юрась Беленькі паведаміў, што рашэнне суду будзе абскарджвацца далей:

«Я ім гучна сказаў, што вас чакае суд Божы. Бо за такое будзе суд. Апусціўшы галовы, калегія разам з пракурорам сышлі з залы».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках