27 лiстапада 2024, Серада, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У міліцыянтаў ёсць ключы ад кватэр апазіцыянераў

28
У міліцыянтаў ёсць ключы ад кватэр апазіцыянераў

17 мая Уладзіміру Яроменку прысудзілі 7 сутак. Хлопца выцягнулі з кватэры, дзверы якой міліцыянты адчынілі ізноў сваім ключом.

Сёння праз адваката Уладзімір Яроменак распавёў акалічнасці затрымання 16 мая ў Менску. У сераду ў раёне 16-й гадзіны Уладзіміра вывелі з хаты. У кватэры маладога чалавека збілі, бо добраахвотна выходзіць ён не хацеў, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».

Каля гадзіны маладафронтавец правёў у міліцэйскай машыне ў кайданках. Потым яго даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёна. Толькі ўвечары, каля 20:00, хлопца адвезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў па зав. Акрэсціна.

Сёння на судзе з пратаколу Яроменак даведаўся, у чым яго вінавацяць - быццам бы актывіст лаяўся матам на вуліцы, непадалёку ад сваёй кватэры, каля суседняга дома. Асудзілі па арт. 17.1 КаАП.

Цікава, што ўвечары, калі ніхто з паплечнікаў не ведаў месца затрымання Яроменка, у тую ж кватэру прыйшлі, верагодна, тыя ж міліцыянты, каб затрымаць Паўла Сяргея. Чым так спадабалася маладафронтаўская кватэра міліцыянтам, пакуль незразумела. Ключы міліцыянты ад яе ўжо маюць.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках