5 лiстапада 2024, aўторак, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі едзе на кангрэс МФХ

5
Еўрадэпутат Марэк Мігальскі едзе на кангрэс МФХ

Пытанне аб пераносе ЧС-2014 можа быць разгледжаны на паседжанні кангрэса 18 або 19 мая.

Сёння ў Хельсінкі пачынаецца кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея. Пытанне аб пераносе чэмпіянату свету 2014 года, які запланаваны ў Менску, у парадку дня адсутнічае, але, тым не менш, ён можа быць разгледжаны, перадае «Еўрарадыё».

У офісе Марэк Мігальскі паведамілі, што еўрадэпутат едзе ў Хельсінкі дзеля таго, каб дамагацца пераносу чэмпіянату з Беларусі.

«Пытанне пераносу чэмпіянату з Менска можа з'явіцца на кангрэсе 18 або 19 мая. Гэта будзе залежаць выключна ад дэлегатаў. Кожны з дэлегатаў можа падняць гэтую тэму», - распавядае супрацоўніца офіса Марэка Мігальскага Ганна Бяла.

Паводле яе, у пятніцу ў Хельсінкі адбудзецца прэс-канферэнцыя з удзелам Марэка Мігальскага і Евы Някляевай. На мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі хакея, якім плануецца перадаць петыцыю супраць правядзення чэмпіянату свету 2014 года ў Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках