27 лiстапада 2024, Серада, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каваленка: «У суседняй камеры - пост турэмшчыкаў»

11
Каваленка: «У суседняй камеры - пост турэмшчыкаў»

Алена Каваленка атрымала ліст ад свайго мужа Сяргея Каваленкі - першы ліст з віцебскага ізалятара, куды палітвязня змясцілі ў маі пасля псіхіятрычнай экспертызы ў Навінках.

«Ліст датаваны 9-м мая. Гэта другі дзень, як Сяргей аднавіў галадоўку. Напісаў, што зноў пачаў галадаць, але падрабязнасцяў ў лісце няма, у тым ліку нічога аб стане здароўя. Шмат цікавіцца нашымі справамі: ці пачала хадзіць дачка, як ідуць заняткі сына ў музычнай школе? Трохі напісаў пра сваю камеру-адзіночку. Вось цытую: «Пішу з СІЗА № 2 горада Віцебска, з камеры № 98. Гэта сапраўдная будка, у якой нават нельга павярнуцца. Каб прайсці наперад, даводзіцца праціскацца паміж ложкам і сцяной. А за сцяной - пост турэмшчыкаў, там заўсёды дзяжураць міліцыянты», - паведаміла «Радыё Свабода» жонка палітвязня.

15 мая ў Віцебскім абласным судзе Алене Каваленка адмовілі ў спатканні з мужам. «Сказалі, што Сяргея і так часта наведваюць», - сказала Алена Каваленка. З 8 мая Сяргей Каваленка аднавіў галадоўку пратэсту. Як ён цяпер сябе адчувае, Алене невядома.

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц пазбаўлення волі за парушэнне рэжыму адбывання «хатняй хіміі», якую ён атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. 18 мая ў Віцебскім абласным судзе павінныя разгледзець касацыйную скаргу Сяргея Каваленкі на гэты прысуд.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках