27 лiстапада 2024, Серада, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Народная воля»: Былы кіраўнік МУС Куляшоў хворы на анкалогію

100
«Народная воля»: Былы кіраўнік МУС Куляшоў хворы на анкалогію

У былога кіраўніка МУС дыягнаставалі анкалагічнае захворванне, прычым далёка не на ранняй стадыі.

На мінулым тыдні А.Лукашэнка прызначыў новага міністра ўнутраных спраў. Ім стаў палкоўнік Ігар Шуневіч. Чаму адправілі ў адстаўку генерала Анатоля Куляшова?

Як стала вядома «Народнай Волі» ад крыніц, блізкіх да асяродку былога шэфа МУС, Куляшоў даўно паставіў кіраўніцтва краіны ў вядомасць аб тым, што ў яго паўсталі сур'ёзныя праблемы са здароўем. І нават быццам бы напісаў рапарт аб сыходзе. Апошнія паўгады Анатоль Куляшоў шмат часу праводзіў у лякарнях - у яго дыягнаставалі анкалагічнае захворванне. Прычым далёка не на ранняй стадыі. Анатоль Нілавіч перанёс некалькі аперацый, некаторы час знаходзіўся на рэабілітацыі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі.

Дарэчы, за гэты час генерал Куляшоў моцна схуднеў і нават адпусціў бараду...

У нядзелю, калі «Народная Воля» датэлефанавалася да генерала, Анатоль Куляшоў быў у МУС. Хутчэй за ўсё, Анатоль Нілавіч здаваў справы свайму зменшчыку і таму ад размовы ветліва адмовіўся. А што тычыцца каментара з нагоды стану свайго здароўя, то былы міністр абмежаваўся кароткай парадай: «Каб у будучыні не ўзнікала сур'ёзных праблем, трэба своечасова звяртацца да лекараў...»

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках