27 лiстапада 2024, Серада, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаілу Мускаму - яшчэ 5 сутак арышту

1
Міхаілу Мускаму - яшчэ 5 сутак арышту

Сёння ў судзе Маскоўскага раёна Менска адбыўся суд над актывістам «Маладога Фронту» Міхаілам Мускім.

Апазіцыянера абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Сведкамі з боку абвінавачвання былі супрацоўнікі Маскоўскага РУУС А. Давідзюк і С. Савугін, піша ПЦ «Вясна».

Суддзя Віктар Казак, які разглядаў адміністрацыйную справу актывіста, прысудзіў яго да 5 сутак арышту.

Нагадаем, Міхаіла Мускага і яшчэ дваіх маладафронтаўцаў павінныя былі вызваліць 11 красавіка пасля 15 сутак арышту, аднак Мускага па незразумелых прычынах пакінулі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Як мяркуе праваабаронца Анастасія Лойка, яшчэ адно затрыманне Мускага звязанае з тым, што ён адмаўляецца праходзіць тэрміновую службу ў войску і патрабуе альтэрнатыўную. Яму выдалі позву ў ваенкамат на 14 мая і, хутчэй за ўсё, Міхаіла прывязуць туды пад канвоем.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках