Над Менскам лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі (Фота)
5- 14.05.2012, 10:37
Нацыянальныя сцягі працягваюць з'яўляцца ў Менску.
Актывісты моладзевага руху «Маладая Беларусь» у гадавіну рэферэндуму 1995 года па змене нацыянальнай сімволікі, вывесілі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на мосце на адным з выездаў з горада.
Такім чынам маладыя людзі вырашылі паказаць беларусам, што сапраўдныя нацыянальныя сімвалы, нават праз 17 гадоў пасля фактычнай іх забароны не забытыя, іх памятаюць і шануюць, паведамляе прэс-служба «Маладой Беларусі».