27 лiстапада 2024, Серада, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцеру Бандарэнку зрабілі аперацыю на назе

22
Зміцеру Бандарэнку зрабілі аперацыю на назе

Палітвязень Зміцер Бандарэнка перанёс другую за час зняволення аперацыю.

Каардынатару грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», палітзняволенаму Зміцеру Бандарэнку ў Магілёўскай калоніі зрабілі аперацыю на назе. Гэта ўжо другая аперацыя, якую робяць Бандарэнку за час зняволення. У мінулым годзе ў ліпені яму рабілі аперацыю на хрыбетніку, выдалялі міжхрыбетнікавыя грыжы. Зараз выдалілі на назе абсцэс, які ўтварыўся ад падагры. Зміцер сам распавёў пра аперацыю, патэлефанаваўшы жонцы Вользе:

«Распавёў пра гэтую аперацыю, пра тое, што пасля яе ледзь уставіў нагу ў чаравік, каб дайсці. Нага моцна апухла. Наогул, у гэты раз, кажа, у яго страшэнныя болі, якіх ніколі не было», - сказала Вольга Бандарэнка «Радыё Свабода».

Вольга Бандарэнка запыталася ў мужа, ці ведае ён аб чарговых абяцаннях Аляксандра Лукашэнкі вызваліць тых зняволеных, якія напісалі прашэнне аб памілаванні. Аказалася, што ведае, але не вельмі верыць, што вызваленне будзе хутка.

Ужо больш за паўтара месяцы Зміцера Бандарэнку трымаюць у медыцынскай частцы калоніі. Акрамя хваробы суставаў ног, у яго зноў пачаліся праблемы з хрыбетнікам. Замест праапераваных грыж хрыбетніка ў Бандарэнкі з'явіліся чатыры новыя. Нядаўна зняволенага абследавалі на тамографе і адправілі вынікі ў Менск. Па словах Вольгі Бандарэнка, ейнаму мужу прапаноўвалі легчы ў рэспубліканскі турэмны шпіталь ў Менску, але ён пакуль адмаўляецца:

«Яму прапаноўвалі для кансультацый класціся ў Менск, але ён кажа, што этап не перажыве, а спецыяльны транспарт для яго ніхто не вылучыць…».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках