27 лiстапада 2024, Серада, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Ус: Любы сабака слухаецца гаспадара, пакуль той яго корміць

27
Зміцер Ус: Любы сабака слухаецца гаспадара, пакуль той яго корміць

Кандыдат у прэзідэнты пракаментаваў інфармацыю аб тым, што працаўнік ААТ «Гродна Азот» Аляксей Емяльянчык падаў супраць яго пазоў.

«Чалавек не чытаў майго звароту, нават калі такі чалавек і існуе. Па-другое, ідэолагі спрабуюць зрабіць з мяне «ворага народа» рукамі «простага чалавека», - сказаў Зміцер Ус у інтэрв'ю «Беларускаму Партызану».

Пазоў пададзены ў Ленінскі суд Менска. Емяльянчык просіць спагнаць з Уса два мільёны беларускіх рублёў. Ён хоча, «каб гэтыя людзі зноў звярнулася да ЕЗ, каб санкцый не было», а таксама «правучыць тых, хто заклікае да санкцый».

- Чалавек, які пісаў пазоў, не чытаў майго звароту - гэта бачна з ягонага выступу па БТ. Ён не ведае, з нагоды чаго падаваў пазоў.

Лукашэнка, прыкрываючыся імем беларускага народа, абараняе алігархаў і прыдворнае кола, якія фінансуюць ягоны рэжым, яго асабіста, спецслужбы і наменклатуру. Увядзенне санкцыі з боку Еўропы ў дачыненні да алігархаў і асяроддзя Лукашэнкі пагражае падзеннем гэтага рэжыму, таму што фінансавання пазбавяцца спецслужбы і наменклатура. Любы сабака слухаецца гаспадара, пакуль той яго корміць.

Аляксандр Лукашэнка, зноў-такі прыкрываючыся імем беларускага народа, спрабуе перакласці адказнасць за катастрафічны стан эканомікі на апазіцыю. Заява гэтага майстра разлічаная на самы неабаронены пласт насельніцтва: пенсіянераў, медыкаў, настаўнікаў, якія знаходзяцца ў інфармацыйнай блакадзе і нічога, за выключэннем БТ, не глядзяць. Гэты зварот адрасаваны ім...

Скажу больш: у турмах сядзяць кандыдаты ў прэзідэнты Статкевіч, Саннікаў, іншыя палітвязні, якімі Лукашэнка спрабуе сёння гандляваць з Еўропай. Еўропа не будзе весці гандаль, пакуль палітвязні сядзяць у турмах. Еўрапейскія санкцыі будуць ціснуць на самыя балючыя кропкі рэжыму.

У такіх умовах ўдзельнічаць у «парламенцкіх выбарах» у верасні, тым самым легалізуючы гэты рэжым, амаральна, таму што ўся выбарчая сістэма цалкам кантралюецца рэжымам.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках