26 лiстапада 2024, aўторак, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч заклікае да салідарнасці

3
Мікалай Аўтуховіч заклікае да салідарнасці

У апошнія дні шэраг дэмакратычных актывістаў Магілёўскай вобласці атрымалі лісты з Гарадзенскай турмы № 1 ад палітвязня Мікалая Аўтуховіча.

У сваіх лістах вязень заклікае прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці выказваць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі, паведамляе ПЦ «Вясна».

«Я атрымаў ліст ад Мікалая Аўтуховіча 9 красавіка, - кажа журналіст з Бялынічаў Барыс Вырвіч. - Мікалай піша, што «ведаю, што на сяле шмат сваіх праблем, але радасна, што ўжо мала засталося людзей, якія вераць у байкі. Нядрэнна было б, каб яны яшчэ нешта і казалі, а не маўчалі. Салідарнасць - нашая сіла. Яны баяцца салідарнасці, усё залежыць ад яе! Трэба толькі гэта зразумець!».

Аб салідарнасці піша Мікалай Аўтуховіч і ў сваіх лістах да бабруйскіх дэмакратычных актывістак Вольгі Піманавай і Валянціны Глухавай. Лісты актывісткі атрымалі ў канцы мінулага тыдня. У сваім лісце да Вольгі Піманавай Мікалай Автухавич піша, што «На жаль, масавая салідарнасць не назіраецца, нават калі Сяргей Каваленка гатовы ахвяраваць сваім жыццём. Няўжо, каб расплюшчыць вочы людзям, патрэбныя такія ахвяры? Людзі баяцца расплюшчыць вочы, баяцца нават паказаць, што яны відушчыя. Улады дамагліся маўклівай згоды на любое бязмежжа. Людзі не разумеюць, што лепш зараз сказаць «не», чым калі ў бядзе апынуцца іхнія родныя і блізкія... Але пакуль будуць нязгодныя, пакуль будуць неабыякавыя - надзея будзе жыць», - піша палітвязень.

У лісце да Валянціны Глухавай Мікалай Аўтуховіч звяртаецца да актывісткі з просьбай падтрымаць маральна ягоную маці: «Я вельмі перажываю за родных, за маму. Ім зараз нашмат больш складана, чым нам тут. Калі ў Вас або іншых неабыякавых людзей ёсць магчымасць маральна падтрымаць маю маму, то рабіце гэта перыядычна», - піша Мікалай Аўтуховіч.

Актывісты дэмакратычных арганізацый Магілёўскай вобласці лічаць, што вельмі важна выказаць сваю падтрымку і салідарнасць з беларускімі палітвязнямі ў перыяд светлых хрысціянскіх Велікодных святаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках