27 лiстапада 2024, Серада, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць саўдзельнікаў Лукашэнкі

105
Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць саўдзельнікаў Лукашэнкі

Швейцарыя зрабіла больш жорсткім санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і бізнесмэнаў, звязаных з правядзеннем рэпрэсій.

Сёння гэтая краіна дадала 68 імёнаў у спіс асоб, якім забаронена выязджаць у Швейцарыю і чые актывы будуць замарожаныя, паведамляе партал swissinfo.ch (пераклад - charter97.org) са спасылкай на Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях.

Асноўнай мэтай санкцый стануць суддзі і пракуроры, якія падпалі пад забароны, уведзеныя Еўрапейскім Звязам у лютым і сакавіку гэтага года. У агульнай складанасці зараз пад дзеяннем санкцый з боку Швейцарыі знаходзяцца 243 беларускіх чыноўніка і бізнесмэна.

Акрамя таго, эмбарга ўведзенае ў дачыненні да 32 кампаній, большасць з якіх звязаныя з алігархам Уладзімірам Пефціевым. Пефціеў з'яўляецца блізкім сябрам Аляксандра Лукашэнкі і ключавым фінансістам рэжыму. Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе ў Беларусі з 1994 года. Пры ягоным кіраванні ў краіне сталі больш жорсткімі парушэнні правоў чалавека і адсутнічаюць вольныя і справядлівыя выбары, нагадвае партал.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках