27 лiстапада 2024, Серада, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Час ідзе значна хутчэй

62
Мікалай Статкевіч: Час ідзе значна хутчэй

Палітвязень напісаў пра прычыны, па якіх не можа падпісаць прашэнне аб памілаванні.

У лісце да сваёй жонкі Марыны Адамовіч Мікалай Статкевіч распавёў пра суседа - аднаго з фігурантаў «эскадрону смерці» і пра ўплыў эканамічнага крызісу на турэмнае жыццё, піша «Беларускі партызан».

«З моманту майго апошняга ліста 16.04 дайшла інфармацыя пра шмат розных падзей. Шчыра ўзрадавала навіна аб вызваленні Андрэя і Зміцера. Рады за іх і іхнія сем'і. Перадавай ім мае прывітанні.

Але, даруй, мая родная, гэты шлях на волю для мяне непрымальны. Я не здольны аддаць сябе, не здольны прынізіць тых людзей, якія збіралі подпісы за мяне, ставілі подпісы за маё вылучэнне, галасавалі за мяне, выйшлі на мой заклік на Плошчу», - піша палітвязень.

Пра тое, як эканамічная сітуацыя ў краіне адбіваецца на жыцці ў турме:

«Дарэчы, даведаўшыся аб вызваленні Андрэя і Зміцера, мы з суседам адсвяткавалі гэтую падзею, «зарэзалі» з гэтай нагоды апошні з халвічных батончыкаў. Пакуль я тут, кошт такіх батончыкаў ў «атаварцы» вырас амаль у 2,5 разы. Цікава, на волі яны таксама па 2400 рублёў?»

Мікалай Статкевіч пацвердзіў, што інфармацыя пра суседа, якую ён прачытаў у газеце, «праўдзівая, калі казаць пра прозвішчы і мінулую пасаду», але «ён - чалавек веруючы і на нашых абразах пакляўся, што нікога па гэтых справах не забіваў».

Гэта, па словах Мікалая Статкевіча, і стала галоўнай прычынай, чаму ён «не стаў пратэставаць супраць знаходжання ў адной камеры».

«Што тычыцца ўсіх гэтых гульняў вакол мяне, то яны ўносяць разнастайнасць у мае вельмі манатоннае жыццё, і час ідзе значна хутчэй». Гэтымі словамі Мікалай Статкевіч заканчвае ліст да жонкі. Аднак спакойны аптымізм, на якім Мікалай Статкевіч завяршае ліст, хвалюе Марыну Адамовіч нават больш, чым папярэднія дрэнныя навіны, хоць пачуццё гумару і вытрымка палітвязня не пакінулі.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках