27 лiстапада 2024, Серада, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палова беларусаў выказаліся за адмену смяротнага пакарання

38

Каля паловы жыхароў Беларусі выказаліся за адмену смяротнага пакарання ў рэспубліцы.

Такія дадзеныя прыводзіць Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў па выніках нацыянальнага апытання, якое праводзілася ў сакавіку 2012 года.

У параўнанні з аналагічным апытаннем, якое праводзілася ў 2009 годзе, колькасць грамадзянаў, якія лічаць, што ад смяротнага пакарання неабходна адмовіцца вырасла з 36,8 да 49,7 адсотка. За захаванне вышэйшай меры пакарання выступілі 40,8 адсотка апытаных (супраць 54,6 адсотка рэспандэнтаў, якія заявілі пра гэта тры гады таму).

Усяго ў апытанні ўдзельнічалі 1509 чалавек, хібнасць складае тры адсоткі.

Адзначым, што ў цяперашні час Беларусь з'яўляецца адзінай краінай Еўропы, дзе працягваюць ужываць смяротнае пакаранне. 30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд рэспублікі прысудзіў да расстрэлу двух фігурантаў справы аб выбухах у Віцебску і Менску Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Самым гучным з эпізодаў разгледжанай справы стаў тэракт у менскім метрапалітэне, які быў здзейснены 11 красавіка 2011 года (у выніку загінулі 15 чалавек, каля 200 атрымалі раненні).

Беларускія праваабаронцы неаднаразова ставілі пад сумнеў вінаватасць Канавалава і Кавалёва ў арганізацыі тэракту ў метро. З просьбай да Аляксандра Лукашэнкі памілаваць іх таксама звярталіся прадстаўнікі ПАРЕ, Еўразвяза і асобных еўрапейскіх краін. Пасля таго, як прысуд быў прыведзены ў выкананне, паведамлялася, што дзясяткі жыхароў Віцебска спрабавалі пранесці да дома Кавалёва кветкі і свечкі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках