27 лiстапада 2024, Серада, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зімоўскі прапанаваў пазбаўляць апазіцыянераў грамадзянства

345
Зімоўскі прапанаваў пазбаўляць апазіцыянераў грамадзянства

Адыёзны ідэолаг рэжыму Лукашэнкі, былы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі выступіў са скандальнай ініцыятывай.

У артыкуле на сайце «Беларускіх навінаў», разважаючы аб тым, што многіх дэмакратычных актывістаў сёння не выпускаюць з Беларусі на падставе таго, што яны заклікаюць ўвесці санкцыі супраць дыктатуры за татальныя парушэнні правоў чалавека, Аляксандр Зімоўскі напісаў:

«Між тым неабходныя рашэнні ляжаць на паверхні. Трэба толькі прачытаць 18-s артыкул Закона аб грамадзянстве СССР і вярнуць гэтую норму ў беларускае заканадаўства. Пакуль жа клапатлівыя рухі цела выглядаюць смешна, калі не парадаксальна. Бо атрымліваецца, што бязвыезнае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца цяжкім пакараннем. Прычым менавіта з гэтай нагоды ў апазіцыі і ўладаў поўны кансэнсус.

Юрыдычнае афармленне права дзяржавы пазбаўляць людзей такога бясспрэчнага шчасця, як беларускае грамадзянства, дазволіць астудзіць гарачыя галовы «пятай калоны». І наадварот, асобы, асабліва зацятыя ў сваім непрыманні «крывагага рэжыму», змогуць рэалізаваць сябе ў больш шырокім палітычным полі. Апынуўшыся ў дыяспары, яны праявяць сябе ў якасці місіянераў дэмакратыі, рэалізуючы свае самыя смелыя задумы там, дзе іх не ведаюць і чакаюць».

Як ужо паведамляў charter97.org, сам Зімоўскі ўжо шмат год знаходзіцца ў спісе неўязных у краіны Еўразвяза хаўруснікаў дыктатара Лукашэнкі.

Напісаць каментар 345

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках